Сідорскі: “Падвышэньне пэнсійнага ўзросту не разглядаецца”

Сяргей Сідорскі

Прэм’р-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сёньня падчас наведаньня прадпрыемства «Магілёўхімвалакно» абверг чуткі аб правядзеньня ў найбліжэйшы час у Беларусі пэнсійнай рэформы.
“Мы маем намер выконваць усе праграмы, якія абяцаюць беларускаму народу выплаты і павялічэньне пэнсій. Ні на якім узроўні ўрад не абмяркоўваў пытаньне правядзеньня ў найбліжэйшай будучыні пэнсійнай рэформы”, — заявіў Сідорскі.

“Ва ўрадзе падвышэньне пэнсійнага ўзросту ў краіне не разглядаецца, — паведаміў Сідорскі, дадаўшы, што разглядаецца пытаньне падвышэньня пэнсіі ў сувязі з ростам заробку.