На ўчарашнім паседжаньні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ было абвешчана аб стварэньні ініцыятыўнай групы па вылучэньні экс-старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам на будучыя прэзыдэнцкія выбары.
Хто будзе кіраваць гэтай ініцыятыўнай групай, стане вядома ў найбліжэйшыя дні, на гэты момант разглядаюцца дзьве кандыдатуры: Вінцука Вячоркі і Віктара Івашкевіча.
На верасьнёўскім зьезьдзе Партыі БНФ, на якім Лявон Баршчэўскі прайграў Аляксею Янукевічу галасаваньне на выбарах старшыні партыі, было вырашана, што канчаткова фармат удзелу БНФ у будучых прэзыдэнцкіх выбарах і магчымы партыйны кандыдат ад БНФ будуць вызначаныя на спэцыяльным зьезьдзе вясною 2010 году. Такім чынам, на сёньня ініцыятыўная група Баршчэўскага прадстаўляе толькі частку чальцоў БНФ.
У адмысловым лісьце да сяброў партыі Лявон Баршчэўскі заявіў, што новы кіраўнік БНФ “Аляксей Янукевіч ня можа ані канкураваць зь Мілінкевічам, ані рэальна запярэчыць яму. Для Лукашэнкі таксама ён не ўяўляе інтарэсу як самастойная фігура, у той час як мяне Лукашэнка пабойваецца, добра ведаючы мае здольнасьці, прынцыповасьць і байцоўскія якасьці”.