Гранатамётчыкам Цянютам цікавіцца контравыведка

Андрусь Цянюта

“Ёсьць інфармацыя, што асабістую справу Андруся Цянюты запатрабавала контравыведка”, — заявіў сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Палітпрызыўніка Цянюту на новым месцы службы — у брыгадзе мабільных сілаў ВДВ — наведаў Павал Севярынец.

“Андрусь пачуваецца ў новым асяродку няблага — шмат трэніруецца, качаецца. Цянюта вучыцца на гранатамётчыка. З-за беларускай мовы асаблівых праблемаў няма, адносіны зь іншымі салдатамі нармальныя. Адно што — за ім існуе моцны нагляд з боку вайсковых ідэолягаў”, — паведаміў Павал Севярынец.

Андрусь Цянюта трапіў у восеньскі прызыў. Хлопцы неаднойчы затрымлівалі міліцыянты за апазыцыйную дзейнасьць. Некалькі разоў хлопца вазілі на допыты ў КДБ і нават у псыхіятрычны шпіталь.