Актывіста «Маладога фронту» Андруся Цянюту, які служыць у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках, пакаралі гаўптвахтай за парушэньні ў часе нясеньня службы.
Пра гэта паведаміў «Свабодзе» лідэр моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч. Ён распавёў, што раней Андрусю пагражалі зьбіцьцём, калі ён ня спыніць размаўляць па-беларуску і за выказваньне сваёй грамадзянскй пазыцыі.
Пакуль невядома, колькі сутак Цянюта правядзе пад вартай. Невядомай застаецца і дакладная фармулёўка загаду пра арышт маладафронтаўца.