Муамар Кадафі, якому цяпер (як мяркуецца) 68 гадоў, кіруе Лібіяй 41 год. Нарадзіўся ў сям’і бэдуіна, атрымаў адукацыю ў Лібіі і Англіі (зьвесткі пра яго спэцыялізацыю разыходзяцца). Будучы капітанам, прыйшоў да ўлады 1 верасьня 1969 году ў выніку вайсковага перавароту.
Кароль каралёў, Прарок з пустыні, Кіраўнік Вялікай Лібійскай Рэвалюцыі, Лідэр Арабскай Джамагірыі – некалькі зь яго ўласнапрысвоеных тытулаў.
На працягу дзесяцігодзьдзяў усталяваў у краіне культ сваёй асобы і жорсткі рэпрэсіўны апарат. Забараніў палітычныя партыі і папярэдзіў кожнага, хто паспрабуе палітычна аб’яднацца: “Я магу ў любы момант паслаць іх у Народны суд і Народны суд пакарае іх сьмяротнай карай паводле закону, таму што пакараньне – лёс кожнага, хто засноўвае палітычную партыю” (з прамовы 1974 г.).
У 1976 загадаў пакараць 22 афіцэры за спробу перавароту.
Многія пакараньні, павешаньні паказваліся па тэлебачаньні.
У 1980-я гады пашырыў перасьлед і забойствы сваіх апанэнтаў, якіх назваў “бадзяжнымі сабакамі”, і за межы краіны.
Адкрыта падтрымліваў тэрарыстычныя групы, за што заслужыў прыхільнасьць камуністаў савецкага блёку (тройчы наведваў СССР, сустракаўся з Леанідам Брэжневым і Міхаілам Гарбачовым, Густаў Гусак прысвоіў Кадафі найвышэйшую узнагароду Чэхаславаччыны – ордэн Белага Льва).
У 1984 перажыў чарговую спробу перавароту. Арыштаваныя тысячы людзей, невядомая колькасьць пакараная.
У 1988 абвясьціў масавую амністыю, праз год ізноў пачаўшы масавыя рэпрэсіі.
У 1993, пасьля чарговай спробы перавароту, пачаў пэрыядычныя чысткі ў арміі, замяняючы патэнцыйных супернікаў ляяльнымі асобамі.
У 2000 ўпершыню сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам падчас яго афіцыйнага візыту ў Трыпалі. Лукашэнка назваў Кадафі сваім новым партнэрам у Афрыцы.
У 2003 Лібія ўзяла на сябе адказнасьць за выбух пасажырскага самалёту над Локербі (Шатляндыя, 1988), калі загінула 270 чалавек. Кадафі пагадзіўся выплаціць кампэнсацыі сем’ям ахвяраў.
У лістападзе 2008 наведаў зь візытам Менск, падпісаны шэраг пагадненьняў пра двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку паміж ведамствамі дзяржаўнай інфармацыі.
У часе лютаўскага народнага паўстаньня 2011 аддаў загады арміі страляць у дэманстрантаў, у тым ліку з паветра, а тых вайскоўцаў, хто адмовіцца, караць сьмерцю.
У заяве па тэлебачаньні 22 лютага паабяцаў бараніць сваю ўладу да апошняй кроплі крыві.
WikiLeaks публікуе дакумэнты пра спрэчкі сыноў Кадафі, дзе згадваецца Менск.
Муамар Кадафі паходзіць зь сям’і бэдуінаў-качэўнікаў з племені аль-кадафа. Дата яго нараджэньня 1940 або 1942 год. Кадафі жаніўся двойчы і мае восем уласных дзяцей – сем сыноў і дачку.
Шлюб зь першай жонкай Фаціхай трываў усяго шэсьць месяцаў, пасьля разводу Кадафі забраў ад яе свайго першага сына Мухамада. Цяпер старэйшы сын узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, а таксама кантралюе пошту і тэлекамунікацыі.
З другой жонкай, Софіяй, у Кадафі шэсьць сыноў і адна дачка.
Адзіная дачка Аіша – юрыст па адукацыі, падчас суду над Садамам Хусэйнам брала ўдзел у яго абароне, пазьней ад імя дабрачыннага фонду ўзнагародзіла ірацкага журналіста, які кінуў чаравік у Дж. Буша.
Сыны, як і ў кожнай сям’і, падзяліліся на “добрых і неслухаў”. Ганібал або Саадзі (прафэсійны футбаліст) не раз апыналіся ў цэнтры скандалаў за мяжой, зьвязаных зь іх агрэсіўнымі паводзінамі.
Найбольш уплывовыя сярод сыноў Сайф-аль-Іслам (у перакладзе імя азначае “меч ісламу”) і Мутасім, асабісты дарадца бацькі ў галіне бясьпекі. Сайф-аль-Іслам атрымаў эўрапейскую адукацыю (скончыў Лёнданскую школу эканомікі) і лічыўся найбольш верагодным пераемнікам Муамара Кадафі. Менавіта ён у нядзельным выступе па тэлебачаньні заявіў, што патопіць у крыві ўсіх, хто спакусіцца на ўладу яго бацькі.
Да кульмінацыйных падзеяў лібійскага паўстаньня сайт WikiLeaks апублікаваў урыўкі дыпляматычнай перапіскі першага пасла ЗША ў Лібіі Джэйна Крэца з 2009 году. Згодна з крыніцамі дыплямата, паміж членамі клану Кадафі існуюць суперніцтва, сваркі і нецярпімасьць. Так, у прыватнасьці, паводле крыніцы, “Сайф абураўся з той нагоды, што Мутасім суправаджаў Муамара Кадафі ў часе яго візытаў у Маскву, Менск і Кіеў ... і адыгрываў ключавую ролю у перамовах пра патэнцыйныя кантракты на ўзбраеньні”.
Біяграфія і кар'ера

Сямейны клан