Баранавіцкага сакратара Народнага сходу будуць судзіць 10 лістапада за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
4 лістапада Віктар Сырыца прыйшоў у міліцыю па позьве. Намесьнік начальніка аддзелу аховы грамадзкай бясьпекі і прафіляктыкі маёр Павал Кульгавік склаў пратакол апытаньня наконт удзелу Сырыцы ў Народным сходзе 8 кастрычніка.
Потым на актывіста склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Актывісту адразу ж уручылі позву ў суд 10 лістапада а 12 гадзіне.
Віктар Сырыца сваёй віны не прызнае: «Я ўпэўнены, што выклікаюць і судзяць, каб запалохаць, папярэдзіць наш удзел у Народным сходзе. Я не выключаю, што 10 лістапада мне могуць прысудзіць суткі, каб не пусьціць на Народны сход».
4 лістапада ў міліцыю па позьве хадзіў таксама актывіст Рыгор Грык.
Рыгор Грык: «Міліцыянты запаўнялі пратакол допыту, я іх спытаў, наконт чаго гэта і на якой падставе — крымінальная справа, або адміністрацыйная? Зь іхняга адказу я зразумеў, што з пракуратуры далі каманду і міліцыя апытвае наконт Народнага сходу».
Старшыня баранавіцкага Народнага сходу Віктар Мезяк сказаў, што да яго таксама прыходзіў паштар з позвай, але яго на той час ня было дома.

Я не выключаю, што 10 лістапада мне могуць прысудзіць суткі, каб не пусьціць на Народны сход.