Кабякоў: Мядзьведзеў наведае Менск на наступным тыдні

Дзьмітры Мядзьведзеў

Пасяджэньне Савета міністраў гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі плянуецца правесьці 18 ліпеня ў Менску.
Беларусь плянуе наведаць прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў.

Кабякоў дадаў, што на перамовах плянуюць абмеркаваць пытаньні бюджэтнай палітыкі, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паліўна-энэргетычны балянсу гэтак званай саюзнай дзяржавы на 2013-ты год.