«Саўка ды Грышка» ў Вільні

  • Ягор Маёрчык

Your browser doesn’t support HTML5

Прэзэнтацыя дыску «Саўка ды Грышка. 100 песень» у Вільні

16 кастрычніка ў віленскай кавярні «Užupio kavinė» музыкі Лявон Вольскі і Павал Аракелян прэзэнтавалі мультымэдыя-дыск «Саўка ды Грышка. 100 песень», які выдала «Свабода».
На прэзэнтацыі прысутнічае прэзыдэнт Радыё Свабода Стывэн Корн, віцэ-прэзыдэнт радыё Джулія Рагона, а таксама дырэктар беларускай службы Аляксандар Лукашук. Ён і адкрыў імпрэзу, папрасіўшы прысутных — а збольшага гэта студэнты ЭГУ — падняць рукі: хто хоць аднойчы заходзіў на сайт Свабоды, чытаў, глядзеў альбо слухаў матэрыялы, якія робіць беларуская служба. І кожны чалавек, які знаходзіўся ў залі, падняў руку.


Аляксандар Лукашук


Стывэн Корн пачаў прамову з пытаньня: «Ці ведаеце вы, што яднае Радыё Свабода, і вас, людзей, якія прысутнічаюць тут? І сам адказаў: «Тры рэчы: Свабода, перамены, сьмех». І расшыфраваў: вы, маладыя людзі, тут, у Вільні, шчасьлівыя ад таго, што маеце магчымасьць вучыцца ў вольным грамадзтве, дзе не перасьледуюць і не цкуюць за крытычныя погляды, за свабоду думак і за грамадзка актыўныя дзеяньні. А для Радыё Свабода ідэалы свабоднага грамадзтва зьяўляюцца асноўнай місіяй і мэтай.

Стывен Корн


Што да пераменаў, то Стывэн Корн сказаў, што яны непазьбежныя, і асноўны іх рухавік — моладзь: людзі, якія тут прысутнічаюць. А Рпадыё Свабода таксама імкнецца да пераменаў у той сфэры, у якой яно дзейнічае.

Што да сьмеху —мы прэзэнтуем 100 песьняў Саўкі ды Грышкі, яны высьмейваюць заганы і недахопы грамадзтва, а сьмех — гэта зброя: і калі чалавек сьмяецца, ён больш не баіцца, сказаў Стывэн Корн.

Лявон Вольскі



Удзельнікі прэзэнтацыі


Сола Паўла Аракеляна

Кіраўнік Беларускай службы Аляксандар Лукашук (л), прэзыдэнта Радыё Свабода Стывэн Корн (ц) І віцэ-прэзыдэнт Радыё Джулія Рагона (п)

Два гады ў эфіры і на сайце Радыё Свабода галасамі Лявона Вольскага сьпявалі Саўка ды Грышка — Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнай намэнклятуры, і Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам. За гэты час музычныя героі пасьпелі трапіць у турму і пад цэнзуру, але працягвалі штотыдзень выклікаць сьмех і сьлёзы слухачоў.


Раней прэзэнтацыі дыска адбыліся ў Магілёве, Горадні і Менску.

ISO-вобраз дыска можна сьцягнуць.

Онлайн-вэрсія дыска «Саўка ды Грышка. 100 песень».