Раней Павал Якубовіч патрабаваў, каб рэдакцыя "Беларускай Маладзёжнай" прынесла яму прабачэньні за выраз "усе прызвычаіліся да таго, што "Советская Белоруссия" далёка не зьяўляецца аб'ектыўнай газэтай" і надрукаваць абвяржэньне.
Сёньня спадар Якубовіч даслаў у Фрунзенскі суд артыкул у жартоўнай форме і сам прапанаваў міравое пагадненьне. Галоўная рэдактарка "Беларускай Маладзёжнай" Тацяна Мельнічук паведаміла Радыё “Свабода”, што на Каляды надрукуе артыкул Паўла Якубовіча на старонках сваёй газэты.