Патрыярх Маскоўскі Кірыл наведае Менск 29 ліпеня для ўдзелу ва ўрачыстасьцях да 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі.
Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.
У Менску 29 ліпеня пройдзе літургія з удзелам патрыярха Кірыла і кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў. Чакаецца, што ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел каля 10 тысяч чалавек.
Вікарый Менскай эпархіі япіскап Барысаўскі Веніямін удакладніў, што патрыярх Кірыл прабудзе ў Менску да 30 ліпеня ўключна, перадае БелТА.
Мінулым разам патрыярх Кірыл наведаў Менск 14 кастрычніка мінулага году. Пра той прыезд стала вядома напярэдадні, пасьля таго як у інтэрнэце зьявіліся зьвесткі, што патрыярх зьбіраецца ў Менск з таемным візытам. З-за туману самалёт патрыярха прызямліўся ў менскім аэрапорце са спазьненьнем. Патрыярх ня змог узяць удзелу ў літургіі з нагоды 400-годзьдзя зьяўленьня абраза Крупецкай Маці Божай. Якраз гэтай падзеі і прысьвячаўся візыт. У дзень прыезду кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і ўзяў удзел у адкрыцьці помніка патрыярху Аляксію II.
Аглядальнікі выказвалі меркаваньне, што візыт патрыярха Кірыла мог быць зьвязаны з вырашэньнем і палітычных, і ўнутрыцаркоўных кадравых пытаньняў, а таксама тычыцца будучыні Беларускай праваслаўнай царквы.