Выйшла кніжка «Як жыць 24 гадзіны штодня» — але ці мала выходзіць кніг з падзагалоўкам «сапраўдны даведнік, як жыць напоўніцу»? Цымус у тым, што гэта перавыданьне кнігі ангельца Арнольда Бэнэта з 1910. Пяць парадаў:
1. Не чытаць прэсу — не ахвяраваць час спэцыяльна, а толькі прынагодна.
2. Канцэнтравацца — чытаць Марка Аўрэлія, бо дысцыпліна разумовага высілку дае такі самы эфэкт, як гіры.
3. Не марнаваць вечары — маўляў, стаміўся, і шэсьць гадзін да сну страчаныя. Разьвівайцеся.
4. Не сьпяшацца — не пераймайцеся, што рабіць наступнае.
5. Думаць — па дарозе з працы абдумваць шлях жыцьця, будучыню, шчасьце.
Дадам — і па дарозе на працу таксама.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.