Нафта рэзка пайшла ўніз

На Нью-Ёрскай таварнай біржы цана нафты ўпала за дзень больш, чым на 3%, за месяц — на дзесяць адсоткаў.

У сераду цана нафты на Нью-Ёрскай таварнай біржы зьнізілася больш, чым на 3 адсоткі да 49 даляраў 19 цэнтаў за барэль.

Падставай для рэзкага патаньненьня нафты сталі зьвесткі аб значным росьце запасаў здабытай нафты ў Злучаных Штатах і ўмацаваньне даляра.

За апошні месяц цэны нафты ўпалі больш чым на 10 адсоткаў на фоне трывог з нагоды нізкага попыту на энэрганосьбіты з прычыны замаруджваньня эканамічнага росту ў Кітаі і зьяўленьня Ірану на сусьветных рынках у ролі буйнога экспарцёра нафты.