Шэйман паедзе на пахаваньне Кастра

Віктар Шэйман

Па даручэньні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў жалобнай цырымоніі разьвітаньня зь Фідэлем Кастра возьме ўдзел спэцпрадстаўнік — кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман.

«Цягам многіх гадоў Шэйман актыўна займаецца пытаньнямі разьвіцьця супрацоўніцтва з Рэспублікай Куба і іншымі краінамі Лацінскай Амэрыкі», — перадае БелТА.

Пахаваньне лідэра кубінскай рэвалюцыі адбудзецца 4 сьнежня. Кніга спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Фідэля Кастра адкрытая ў амбасадзе Кубы ў Менску.