Сёньня,
праз 500 гадоў пасьля Скарыны,
Кожны, хто па-беларуску моліцца,
Кожны, хто па-беларуску каецца,
Кожны, хто па-беларуску лечыць,
Кожны, хто па-беларуску вучыць,
Кожны, хто па-беларуску чытае,
Кожны, хто па-беларуску піша,
Кожны, хто па-беларуску друкуе —
Друкуе, піша, чытае, вучыць, лечыць, каецца і моліцца так,
Бо ёсьць Скарына.
Кожны.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org