Сьпікер МЗС Беларусі Глаз ачоліць амбасаду ў Турэччыне

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз цяпер будзе паслом у Турэччыне. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прызначыў дыпляматаў і міністраў.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Турэччыне.

Як паведамляецца на сайце Аляксандра Лукашэнкі, ён прызначыў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі яшчэ ў пяці краінах:

  • Аляксея Багданава — у Казахстане;
  • Аляксандра Агароднікава — ва Ўзбэкістане;
  • Дзьмітрыя Піневіча — у Азэрбайджане;
  • Віталя Барчука — у Кубе і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа;
  • Юрыя Ярашэвіча — у Ізраілі.

Лукашэнка таксама прызначыў Артура Карповіча міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, а Дзьмітрыя Кійка — міністрам падаткаў і збораў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Чаго баяцца ўлады Беларусі перад 26 студзеня?