Гітарыста найстарэйшага дэт-мэтал-гурту Беларусі Evthanazia A.D. Андрэя Старушэнку абвінавачваюць у распаўсюдзе «экстрэмізму» (частка 2 артыкула 19.11 КаАП), паведамляе «Вясна».
Суд над ім пройдзе 15 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёну.
Андрэй Старушэнка працуе галоўным энэргетыкам на Рэчыцкім мэтызным заводзе. У 2021 годзе ён атрымаў ганаровую грамату Рэчыцкага райвыканкаму і раённага савету дэпутатаў «за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё мэтызнай вытворчасьці і актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці».
Evthanazia A.D. – беларускі дэт-мэтал-гурт з гораду Рэчыцы, заснаваны ў 1992 годзе. Гурт выконвае музыку ў жанры brutal-death-thrash metal, а яе лірыка закранае тэмы іншых сьветаў, філязофіі жыцьця і сьмерці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 студзеня: на палівязьня Міхала Лабаня завялі новую справу