Сьвятлана Алексіевіч хоча правесьці дыскусію аб мастацтве і сучаснасьці на Віленскім кніжным кірмашы

Сьвятлана Алексіевіч на кніжным фэсьце Open Books у Вільні (Літва), 24 верасьня 2022

Беларуская нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч плянуе прыехаць у Вільню на кніжны кірмаш і правесьці дыскусію на тэму «Ці можа мастацтва быць дыпляматычным мостам».

«Я хацела б бачыць як мага больш людзей там, каб пагаварыць пра нашы кнігі і пра наш час», — сказала Сьвятлана Алексіевіч у сваім відэазвароце, апублікаваным на старонцы беларускага жаночага выдавецтва «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm» і Віленскага кніжнага кірмашу ў Facebook.

Кніжны кірмаш будзе праходзіць у Вільні з 27 лютага да 2 сакавіка, а дыскусія з удзелам Сьвятланы Алексіевіч заплянавана на першае сакавіка.

Апроч беларускай пісьменьніцы, у дыскусіі будуць удзельнічаць паэтка, ліаратурны крытык, эсэістка Гедрэ Казлаўскайце і фатограф, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Таварыства літоўскага фотамастацтва Антанас Суткус.

Дыскусію ладзіць беларускае жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm», якое будзе ўдзельнічаць у Віленскім кніжным кірмашы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэстсэлеры, клясыка і фотаальбом 1928 году. Расказваем пра самыя цікавыя беларускія выданьні 2024-га