Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па абмеркаваньні праекту Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2025 год заявіў, што ведае, хто яму зычыць сьмерці.
«Калі вы хочаце працаваць — працуйце. Калі ня хочаце працаваць — скажыце. Ужо вырасьлі сярэдняга ўзроўню маладыя людзі, якія хочуць працаваць, а не спрабуюць нейкія адпіскі закідваць прэзыдэнту. І выходзіць: адны зьбеглыя і іншыя чакаюць, калі здохне прэзыдэнт, „вось памрэ, голас у яго ня той, цяжка яму гаварыць“. Ды не дачакаецеся. А іншыя сядзяць, як мышы пад венікам, і думаюць: „Пранясе“. Хлопцы, не пранясе», — заявіў Лукашэнка.
Як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, падрыхтаваны дакумэнт яму не спадабаўся, і ён зноў вярнуўся да тэмы выканаўчай дысцыпліны.
«Таму трэба варушыцца. Трэба пражыць ня толькі наступны год, але і пяцігодку выцягнуць так, каб ганебна і сорамна не было перад будучымі пакаленьнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэрацыя «Пераемнік» нідзе не атрымалася так, як была задумана ад пачатку, — Вадзім Дубноў