У Вільні і Варшаве хочуць пабудаваць альтэрнатыўную дарогу праз Аўгустаў для вайсковай мабільнасьці

Міністры транспарту Польшчы і Літвы Дарыюш Клімчак і Эўгеніюс Сабуціс на сустрэчы ў Варшаве 16 студзеня 2025

Літва і Варшава дамовіліся зьвярнуцца ў Эўракамісію з супольнай заяўкай на фінансаваньне будаўніцтва альтэрнатыўнай дарогі Аўгустаў (Польшча) – Вільня (Літва) для павелічэньня вайсковай мабільнасьці.

Як адзначаецца на сайце Міністэрства транспарту і сувязі Літвы, аб гэтым рашэньні дамовіліся кіраўнікі двух галіновых ведамстваў Польшчы і Літвы Дарыуш Клімчак і Эўгеніюс Сабуціс.

Паводле літоўскага міністра Эўгеніюса Сабуціса, сучасная геапалітычная сытуацыя дыктуе неабходнасьць разьвіцьця дадатковых транспартных калідораў і інфраструктурных злучэньняў паміж Літвой і Польшчай. Адным з такіх варыянтаў зьяўляецца будаўніцтва дарогі Аўгустаў – Лазьдзеі – Аліта – Вільня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў Горадні: «Мы рыхтуемся да вайны. Я пра гэта кажу шчыра»

Пасьля падтрыманага кіраўніцтвам Беларусі расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Літва і Польшча актывізавалі супрацу ў сфэры абароны і бясьпекі.

Летась вайскоўцы Літвы і Польшчы зацьвердзілі плян абароны Сувальскага калідору – гэта зона паміж Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю Расеі, празь якую краіны Балтыі зьвязаныя з астатнімі краінамі Эўразьвязу. Гэты дакумэнт назвалі «Аршанскі плян».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайскоўцы Літвы і Польшчы ўзаемадзейнічаюць у межах пляну абароны Сувальскага калідору. Яго назвалі «Аршанскі плян»