Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Марыя Зайцава

Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы.

Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.

16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Марыя Зайцава, параненая 9 жніўня 2020 году ў Менску

Your browser doesn’t support HTML5

Гісторыя Марыі Зайцавай, якая пацярпела на пратэстах і загінула на вайне ва Ўкраіне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шнары пратэсту». Шэсьць фотагісторыяў пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га