Палітэмігрант з Архангельску Дзьмітрый Батура прыкаваў сябе да агароджы расейскай амбасады ў Варшаве. Ён меў намер галадаваць у падтрымку Украіны. Трансьляцыя ішла на YouTube-канале апазыцыянэра Яўгена Дамажырава.
Батура запатрабаваў павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну, паставіць ёй крылатыя ракеты, спыніць увесь гандаль з Масквой, прапусьціць у Эўропу ўхілістаў ад войска, а таксама запатрабаваў ад расейскай апазыцыі дамаўляцца з добраахвотніцкімі атрадамі Узброеных сіл Украіны, паведамляе праект Rusmonitor.
Акцыя доўжылася каля гадзіны. Паліцыянтам Батура сказаў, што трымае ў роце капсулу з атрутай, каб яго не зьнялі з ланцуга. Тым ня менш яго адвязалі ад агароджы, паказалі лекарам і затрымалі. У стрыме Дамажыраў паведаміў, што паліцыянты плянуюць накіраваць актывіста на псыхіятрычную экспэртызу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Пакроўскам, дзе загінула беларуска Марыя Зайцава, за суткі адбылося больш паўсотні баёў