Ужо сёньня: 65 гадоў таму скасавалі Маладачанскую вобласьць

Маладачанская вобласьць на старой мапе

Падзеі 20 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1265 — граф Ланкастэр склікаў першы ангельскі парлямэнт.

1513 — у Браславе загінула Алена Іванаўна (Алена Маскоўская), дачка вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ і жонка ВКЛ Аляксандра. Адна з вэрсіяў — была атручаная

1569 Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне магдэбурскае права і новы герб.

1937 — загад кіраўніка НКВД Яжова ня ўказваць месца пахаваньня расстраляных «ворагаў народа».

1960 — у Беларусі скасавалі Маладачанскую вобласьць і вызначылі той абласны падзел, які існуе да сёньня.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве з прычыны інтэрвэнцыі ў Афганістан.

1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень).

Чорны студзень у Баку, 20 студзеня 1990

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

2001 — 43-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джордж Буш-малодшы.

2009 — 44-м прэзыдэнтам ЗША стаў Барак Абама.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы

2017 — 45-м прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа

2021 — 46-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джо Байдэн.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна

У гэты дзень нарадзіліся

1801 Канут Русецкі, клясык беларускага жывапісу.

1886 Фабіян Акінчыц, грамадзка-палітычны дзяяч.

1891 Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, вязень ГУЛАГу.

1892 Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітычны дзяяч.

Браніслаў Тарашкевіч

1892Рыгор Шырма, дырыгент і фальклярыст, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і савецкіх турмаў.

Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.

1905Ян Пятроўскі, беларускі дзяяч у Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, пісьменьнік, перакладчык.

1907Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913 Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.

1920Фэдэрыка Фэліні, італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат пяці прэміяў «Оскар».

Фэдэрыка Фэліні

1955 Уладзіслаў Пятрайціс, сьвятар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. Каталіцкі сьвятар у Мёрах.

1961Сяргей Тарасаў, археоляг, гісторык, пісьменьнік.

У памяці

1922 Еўдакім Раманаў, археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1955 Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч. Баптыст-прапаведнік, перакладнік. Памёр у польскім Гданьску.

2005Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.

2013 Міхась Чарняўскі, гісторык, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Міхась Чарняўскі ў археалягічнай разьведцы

2015Анатоль Грыцкевіч, гісторык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995

2021 Барыс Забораў, жывапісец і графік.