Стала вядома пра затрыманьне на межах Беларусі 20 дальнабойнікаў

Фуры на мяжы Беларусі і Польшчы. Архіўнае фота

Інфармацыя пра затрыманьні прыйшла з Горадзенскай вобласьці.

На межах Беларусі за апошнія некалькі дзён затрымалі сама меней 20 дальнабойнікаў, паведамляе тэлеграм-канал @Grodno_grab .

«Нам пішуць пра затрыманьне ня менш як 20 дальнабойнікаў пры праходжаньні мяжы за апошнія некалькі дзён. У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукалі лайкі, падпіскі і камэнтары на „экстрэмісцкіх“ рэсурсах», — пішуць праваабаронцы праекту «Суды, затрыманьні. Горадня і вобласьць».

Яны адзначаюць, што праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 студзеня: былых журналістак Tut.by зноў будуць судзіць, цяпер завочна