У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) Літвы папярэдзілі аб распаўсюдзе фальшывага дакумэнту, у якім сьцьвярджаюць, што літоўская выведка нібыта рыхтуе ваенізаваныя групы беларусаў.
«Апублікаваны ў сацыяльнай сетцы Facebook уяўны дакумэнт ДДБ аб дзейнасьці выведкі ў падрыхтоўцы ваенізаваных беларускіх фармаваньняў зьяўляецца фальшыўкай, якая ня мае нічога агульнага з рэальнай дзейнасьцю ДДБ і павінна разглядацца як частка інфармацыйнай кампаніі, накіраванай супраць Літвы», — паведамляецца на старонцы ДДБ Літвы ў Facebook.
У ДДБ адзначылі, што з набліжэньнем выбараў у Беларусі гэтая кампанія яшчэ больш актывізавалася.
Як паведаміла выданьне LRT, у распаўсюджаным дакумэнце паведамляецца, што ведамства нібыта ўхваліла рашэньне аб «стварэньні падкантрольнага вайскова-патрыятычнага клюбу «Літвіны», указваюцца характарыстыкі яго сяброў і адзначаецца недастатковая падрыхтаванасьць клюбу да «разьвіцьця актыўных дзеяньняў датычна Беларусі». У дакумэнце шмат артаграфічных памылак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Сейма Літвы: мы ня можам называць працэс, які будзе адбывацца ў Беларусі, выбараміВыбары прэзыдэнта ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня. Падрыхтоўка і арганізацыя выбараў адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС раіць не рызыкаваць паездкамі ў Літву. Што іх так хвалюе