Міністэрства замежных спраў пацьвердзіла сьмерць грамадзяніна Беларусі ў турэцкай Антальі, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Абставіны сьмерці ўдакладняюцца.
«Так, сапраўды 19 студзеня 2025 году ў Антальі (Турэччына) памёр грамадзянін Беларусі», — заявілі ў ведамстве. Пасольства знаходзіцца ў кантакце зь сям'ёй беларуса, які пайшоў з жыцьця, з праваахоўнымі органамі Турэччыны і з мэдычнай установай.
Родным аказваецца ўсё магчымае садзейнічаньне па рэпатрыяцыі цела беларуса, піша БелТА са спасылкай на МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску гарэлі гандлёвы цэнтар «Сылюэт» і прадпрыемства «Белмэдпрэпараты» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыцьцё самагубствам