Пра гэта Лукашэнка расказаў у часе размовы з работнікамі Менскага аўтамабільнага заводу, перадае БЕЛТА.
«Паслухаў я ў жывым этэры яго выступленьне. Шчыра кажучы, я не ў захапленьні быў ад Джо Байдэна — папярэдняга прэзыдэнта. Але я глядзеў на яго, ён неяк больш прыстойна выглядаў, чым сам Трамп. Сядзеў так, апусьціўшыся. Як яно было, ужо там было ўсё, ты ўжо гэта ўсё сказаў. Ну чаго ты палову прамовы абгаворваў гэтага беднага старога?» — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Лукашэнка сказаў, што ён нэгатыўна ўспрыняў гэтыя заявы:
«Мяне захліснулі гэтыя эмоцыі. І я ўжо ня слухаў, калі ён пачаў ганіць гэтага Байдэна, Гарыс і іншых. Так нельга. Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе. Ну, былі. Дрэнна рабілі — выпраўляй гэтыя памылкі», — сказаў Лукашэнка.
Дональд Трамп, які заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША, падпісаў першыя ўказы. Сярод іх была адмена 78 рашэньняў, прынятых пры Джо Байдэну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыпыніў дапамогу ЗША замежным краінам на 90 дзён для правядзеньня інспэкцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп памілаваў удзельнікаў штурму Капітолію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першыя гадзіны на пасадзе прэзыдэнта ЗША Трамп скасаваў 78 рашэньняў Байдэна