Як ідзе анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу

Your browser doesn’t support HTML5

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі.

Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды.