Новыя ўлады Сырыі разарвалі дамову з Расеяй аб кіраваньні портам Тартус, дзе знаходзілася вайсковая база

Выява ўзятая з відэа, апублікаванага ВПС ЗША, на якім бачна, што расейскія зьнішчальнікі СУ-34 і СУ-35 скідаюць ракеты на траекторыю палёту бесьпілётніка ВПС ЗША над Сырыяй, 6 ліпеня 2023. Ілюстрацыйнае фота

У Сырыі Расея мела дзьве вялікія сталыя вайсковыя базы — авіяцыйную Хмэймім у раёне Латакіі і марскую ў Тартусе.

Новыя ўлады Сырыі разарвалі інвэстыцыйную дамову з расейскай кампаніяй па кіраваньні портам Тартус.

Як паведаміў сырыйскаму выданьню al-Watan дырэктар Тартускай мытні Рыяд Джудзі, пасьля таго, як кіраваньне портам перайшло да сырыйскага боку, яны будуць займацца аднаўленьне старых портавых мэханізмаў, якія выкарыстоўвала расейская кампанія без мадэрнізацыі, хоць гэта прадугледжваў дакумэнт.

Выданьне «Настоящее время» нагадала, што ў 2019 годзе расейскі віцэ-прэм’ер Юры Барысаў заявіў, што Расея і Сырыя дамовіліся аб перадачы порту Тартус у арэнду кампаніі «Стройтрансгаз» на 49 гадоў. Яна павінны была ўкласьці ў яго разьвіцьцё 500 мільёнаў даляраў. Колькі Расея інвэставала ў гэты праект — невядома. Сырыйскія ўлады таксама чакалі павелічэньня вытворчасьці порту з 4 да 38 мільёнаў тон на год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асад у Маскве, ён атрымаў прытулак, — расейскія дзяржаўныя СМІ

У Сырыі Расея мела дзьве вялікія сталыя вайсковыя базы — авіяцыйную Хмэймім у раёне Латакіі і марскую ў Тартусе. У канцы лістапада 2024 году сырыйскія антыўрадавыя сілы на чале з групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам» зрынулі рэжым Башара Асада. Пасьля гэтага расейскія караблі часовы выйшлі з порту ў Тартусе.

Порт у Тартусе — другі па велічыні порт Сырыі. З 1970-х гадоў там знаходзіцца адзіны расейскі пункт матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ РФ у Міжземным моры. Ён дазваляе праводзіць рамонт судоў і аднаўляць запасы, таму расейскім судам ня трэба вяртацца ў парты Чорнага мора.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе з расейскімі вайсковымі базамі ў Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада. Аналіз Свабоды