«Прыёрбанк» анансаваў рэзкае павышэньне тарыфаў на SWIFT-пераводы

Ілюстрацыйнае фота

Беларускі «Прыёрбанк» анансаваў на сваім сайце зьмены ў тарыфах на атрыманьне міжнародных пераводаў SWIFT з 27 студзеня.

«Прыёрбанк» паведаміў, што тарыфы зьменяцца для пераводаў у далярах ЗША і эўра.

Цяпер банк спаганяе 3% ад сумы пераводу, пры гэтым мінімальная камісія складае 15 рублёў, піша выданьне Office Life.

З 27 студзеня ў доларах пры вывадзе да $60 будуць па-ранейшаму спаганяць 3 працэнты. А вось для сум ад $60 уключна — таксама 3%, але мінімум 200 рублёў.

Для эўра застанецца тарыф 3% для пераводу да 35 эўра, а на суму звыш будзе дзейнічаць 3%, але мінімум 120 рублёў.

У выніку для тых, хто пераводзіць невялікія сумы, тарыфы становяцца забароннымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адключэньне чарговых банкаў ад SWIFT, ліміт на перавод у ЭЗ больш за 100 тыс. эўра. Што азначаюць сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі