Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
21 студзеня ў судзе Лепельскага раёна разглядалі справу Ганны Траян. Жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджаньне экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Працэс узначальвала судзьдзя Ірына Кручыніна, піша @vitebsk_info. Вырак пакуль не вядомы.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жанчына служыць фэльчаркай у 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дысьлякуецца ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 студзеня: былых журналістак Tut.by зноў будуць судзіць, цяпер завочна