Афіцыйныя асобы, якія пажадалі застацца ананімнымі, заявілі, што з прыкладна 11 тысяч вайскоўцаў, адпраўленых з Паўночнай Карэі на дапамогу Расеі ў вайне, 4 тысячы сталі стратамі ў баях. Пад гэты тэрмін падпадаюць забітыя, параненыя, прапаўшыя бязь вестак або захопленыя ў палон. З 4 тысяч, па словах чыноўнікаў, каля тысячы, як мяркуецца, былі забітыя да сярэдзіны студзеня.
Незразумела, дзе знаходзяцца параненыя; невядома, калі і ў якім аб’ёме іх заменяць. Але гэтыя лічбы паказваюць на незвычайна высокія выдаткі хаўрусьніка прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна Кім Чэн Ына.
У жніўні мінулага году Ўкраіна нанесла маланкавы ўдар па Курскай вобласьці Расеі, засьпеўшы расейскіх памежнікаў зьнянацку. Урад у Кіеве ў той час ясна даў зразумець, што ня мае намеру ўтрымліваць захопленую тэрыторыю, а проста выкарыстоўвае яе ў якасьці разьменнай манэты ў будучых мірных перамовах і пакуль расейскія войскі займаюць частку ўкраінскай тэрыторыі пасьля пачатку бачвых дзеяньняў у 2014 годзе і поўнамаштабнага разгортваньня вайны ў 2022 годзе.
Украіна па-ранейшаму ўтрымлівае некалькі сотняў квадратных кілямэтраў расейскай тэрыторыі і наносіць ворагу велізарныя страты. Хаця агульны заваяваны раней абшар зьменшыўся. Дапамагаюць расейцам паўночнакарэйскія войскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаўнеры з КНДР хочуць замацавацца пад прыкрыцьцём расейцаў». Як выглядаюць штурмы ў Курскай вобласьціПаўночнакарэйскія войскі, як паведамляецца, з «элітнага» падразьдзелу пад назвай «Штурмавы корпус», былі кінутыя ў бой з параўнальна невялікай падрыхтоўкай і абаронай. Ёсьць інфармацыя, што гэта ледзь навучаныя войскі пад кіраўніцтвам расейскіх афіцэраў, якіх яны не разумеюць з прычыны моўнага бар’еру.
Нягледзячы на гэта, раней на гэтым тыдні галоўнакамандуючы ўкраінскімі войскамі генэрал Аляксандар Сырскі папярэдзіў, што паўночнакарэйскія салдаты ствараюць значную праблему для ўкраінскіх байцоў на лініі фронту.
«Іх шмат. Яшчэ 11-12 тысяч высокаматываваных і добра падрыхтаваных вайскоўцаў, якія вядуць наступальныя дзеяньні. Дзейнічаюць паводле савецкай тактыкі. Дзейнічаюць узводамі, ротамі. Спадзяюцца на сваю колькасьць», — сказаў генэрал украінскаму ТСН «Тиждень».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка хваравіта ўспрыняў зьяўленьне войскаў КНДР на расейска-ўкраінскім фронце