Прафсаюзную лідэрку Брыцікаву і яшчэ 16 чалавек КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў»

Сядзіба КДБ ў Менску

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 22 студзеня ўнёс яшчэ 17 чалавек у сьпіс асоб, якія нібыта маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.

У пералік, апублікаваны ў тэлеграм-канале КДБ, уключаны Уладзімір Раманенка, Максім Сандракула, Вітольд Шалкевіч, Леанід Церабей, Натальля Антонава, Дзьмітрый Голуб, Дзьмітрый Колабаў, Максім Чахоўскі, Віталь Пацехін, Сяргей Ціханаў, Вікторыя Дамастой, Тацяна Сьцёпа, Алег Пятроўскі, Максім Мысьлівец, Арцём Ліцевіч, Андрэй Сітнікаў, а таксама лідэрка незалежнага прафсаюза наваполацкага ААТ «Нафтан» (Віцебская вобласьць), палітзьняволеная Вольга Брыцікава, асуджаная на 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Вольга Брыцікава, архіўнае фота

У «сьпісе тэрарыстаў» цяпер 1.328 пазыцый і 1.228 чалавек. Па падліках «Вясны», 523 з іх — грамадзяне Беларусі.

Абвешчаным «тэрарыстамі» зьняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

У пераліку цяпер таксама фігуруе Вольга Брыцікава, якая некалі была лідэркай незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Нафтан» (Віцебская вобласьць). Яна асуджаная паводле арт. 130 КК («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці ці звады) па рашэньні Віцебскага абласнога суду, Вольга адбывае пакараньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіст прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка сустракае 70-годзьдзе за кратамі