Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі

У залях Нацыянальнага мастацкага музэю, архіўнае фота

Падзеі 24 студзеня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.

Дата дня

24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 20 у Менску (падчас заснаваньня музэй разьмясьціўся ў 15 залях будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы па вул. К. Маркса, 29).

Нацыянальны мастацкі музэй зьяўляецца найбуйнешым фондавым і экспазыцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў Беларусі: на сёньня колькасьць твораў ва ўсіх калекцыях і запасьніках складае больш за 37 тысяч адзінак з больш чым 132 краін сьвету і датычыцца 12 стагодзьдзяў гіторыі чалавецтва. Яны фармуюць амаль трыццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музэйныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў сьвету.

Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

Гэты дзень у гісторыі

1924 — У Шамані (Францыя) адбылася інаўгурацыя першых зімовых Алімпійскіх гульняў.

1945 — савецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю БССР, якой яна была перад нападам нацысцкай Нямеччыны на Савецкі Саюз.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Недавызваленая Беларусь і «крывавы салют». 10 фактаў пра Дзень Рэспублікі і падзеі вакол яго

У гэты дзень нарадзіліся

1776Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў таемнага Братняга саюзу моладзі, за што перажыў, турму, катаргу і ссылку. Братні саюз вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама паміж салдатаў Бабруйскай крэпасьці. У 1849 годзе пачаліся арышты, пад сьледзтвам апынуліся 200 чалавек. Кіраўнікі — браты Далеўскія — былі асуджаныя на сьмерць, але пасьля сьмяротную кару ім замянілі катаргай на 15 гадоў.

1885Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1904 Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, рэдактар часопісаў «Студэнцкая думка», «Калосьсе», «Шлях моладзі», захавальнік віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча, вязень ГУЛАГу.

1931 Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Міхась Мушынскі

У памяці

1897 Альфрэд Ромэр, беларускі і польскі жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец, этнограф; удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг.

1911 — Аляксандар Аскерка, адзін зь лідэраў партыі «белых» у паўстаньні Каліноўскага, вязень сыбірскай катаргі.

1965Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Уінстан Чэрчыль

1971 Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1996 Сяргей Бульчык, актор, народны артыст БССР.

2018Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычны дзяяч.