Міністар моладзі і спорту Украіны Мацьвей Бедны, прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзім Гутцайт і прэзыдэнтка Ўкраінскай фэдэрацыі гімнастыкі Ірына Дзяругіна заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародную фэдэрацыю гімнастыкі (FIG) прадоўжыць санкцыі супраць гімнастаў зь Беларусі і Расеі.
«Пакуль расейскія войскі пры падтрымцы беларускага рэжыму працягваюць злачынную вайну супраць украінскага народу, расейскія і беларускія спартоўцы павінны быць адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах у любых статусах, уключаючы нэўтральны», — адзначаецца ў лісьце, падпісаным украінскімі спартовымі чыноўнікамі.
У лісьце адзначаецца, што спартоўцы, якія атрымалі індывідуальны нэўтральны статус, адкрыта падтрымліваюць вайну, удзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах па падтрымцы расейскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама трэнуюцца ў клюбах, зьвязаных з Узброенымі сіламі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім гімнастам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягамУ ліпені 2023 году Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі з 1 студзеня 2024 году дазволіла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе. У сакавіку 2022 году іх цалкам адхілілі ад спаборніцтваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі працягнула санкцыі супраць спартоўцаў зь Беларусі і Расеі