Памёр Мікола Лавіцкі, грамадзкі дзяяч, публіцыст, абаронца беларускай мовы

Мікола Лавіцкі

24 студзеня пасьля працяглай хваробы на 79-м годзе жыцьця памёр Мікола Лавіцкі.

Пра сьмерць Міколы Лавіцкага, грамадзкага дзеяча, публіцыста і актыўнага абаронцы беларускай мовы, паведамілі ягоныя паплечнікі, былыя аднапартыйцы.

  • Мікола Лавіцкі быў актывістам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прыхільнікам ідэяў беларускай сацыял-дэмакратыі.
  • Большасьць жыцьця Лавіцкі працаваў на Менскім аўтамабільным заводзе, займаў пасады ў прафсаюзных і грамадзкіх арганізацыях.
  • Нарадзіўся на Сеньненшчыне ў 1946 годзе, скончыў школу майстроў Менскага аўтазаводу і там жа працаваў кавалём, электраманцёрам, тэрмістам, быў старшынём прафкаму аўтамабільнай вытворчасьці.
  • Аўтар кніг «Радзімы покліч», «Пульс дарогі» і «Куламеса: вершы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікола Лавіцкі: “Я веру сваёй жонцы”