Радыё Свабода Рэдактарка незалежнай газэты “Магілёўскі час” Ганна Ільіна і кіраўнік гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў прабылі ў міліцыі больш за гадзіну.
Начальнік аддзелу прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Юры Кірыловіч намагаўся канфіскаваць у актывістаў картку флэш-памяці іхнага фотаапарата. У міліцыянта не знайшлося законных падставаў для гэтага. Правёўшы з актывістамі прафіляктычную гутарку, ён іх адпусьціў.
Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў
Ганну Ільіну і Сяргея Стральцова затрымалі, калі яны фатаграфавалі бел-чырвона-белы сьцяг, які разгарнулі невядомыя. Ільіну і Стральцова зьвінавацілі ў тым, што яны без дазволу фатаграфавалі міліцыянтаў.
Міліцыянт выконвае загад – згортвае сьцяг
Адказнасьць за разгортваньне сьцягу ўзяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя "Малады фронт".
Магілёў: затрыманыя грамадзкі актывіст і журналістка, 27.07.2007 Магілёў: у спэцкамэндатуру не пусьцілі журналістку, 02.07.2007 Магілёў: майка з надпісам як нагода для затрыманьня, 18.09.2006