Ужо выходныя: Патрыярх Кірыл у Менску; рэфэрэндум па АЭС у Літве

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 13–14 кастрычніка
У СУБОТУ…

…і нядзелю пахмурна, але без дажджу. Тэмпэратура на выходныя: плюс 7–11.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу запіс онлайн-канфэрэнцыі з кіраўніком зачыненай уладамі інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэем Бандарэнкам.

У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст і ягоныя госьці — палітолягі Вольга Абрамава і Віктар Марціновіч ды экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў — будуць абмяркоўваць наступныя пытаньні: У чым мэты палітычнай рэформы, абвешчанай Аляксандрам Лукашэнкам? Ці ўмацуе ягоную ўладу ператварэньне «Белай Русі» ў партыю? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтыя ператварэньні?

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

13 кастрычніка

Два канцэрты амэрыканскага гурту «Garbage» у Палацы спорту ў Менску. Пачатак канцэртаў у 20.00 і 23.00.

14 кастрычніка

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл плянуе наведаць зь візытам Менск і прыняць удзел у адкрыцьці помніка Патрыярху Алексію II, усталяванаму ў храме Усіх сьвятых (скрыжаваньне вуліц Каліноўскага і Усясьвяцкай).

Парлямэнцкія выбары ў Літве і Чарнагорыі. У Літве адначасова адбудзецца рэфэрэндум наконт будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе.

Губэрнатарскія і мясцовыя выбары ў некаторых рэгіёнах і суб’ектах Расейскай Фэдэрацыі.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

13 кастрычніка

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1881 — у беларускім мястэчку Мір выкладчык тамтэйшай габрэйскай школы Элізэр Бэн Егуда разам са сваімі сябрамі пагадзіліся міжсобку гаварыць выключна на іўрыце. Такім чынам была адноўленая старажытаная габрэйская мова, што лічылася ўжо мёртваю.

14 кастрычніка
1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

Нарадзіліся:

13 кастрычніка

1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, пісьменнік, этнограф, археоляг, пэдагог, адзін з заснавальнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу.

1896 — Мікола Шчакаціхін, беларускі мастацтвазнавец і гісторык (пам. 1940).

1925 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979–1990.

14 кастрычніка

1899 — беларускі пісьменьнік Адам Бабарэка.

1915 — беларускі пісьменьнік Усевалад Краўчанка.

Памерлі:

13 кастрычніка

1986 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусi.

2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.

14 кастрычніка

2004 — беларускі пісьменьнік Іван Шамякін.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Нічога ўжо ня ўдасца занава!
Перачакаць перачаканае,
Перакахаць перакаханае,
Перакалыхваць калыханае».

Максім Лужанін

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«След матылька. Освальд у Менску» у кнігарні «логвінаЎ»

Валютныя пакуты беларусаў