Аляксандар Лукашук
Нарадзіўся ў Берасьці ў 1955, скончыў Менскі інстытут замежных моваў, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-92 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Адзін з заснавальнікаў антысталінісцкага «Камітэту-58», у 1990-95 быў сябрам камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій.
На «Свабодзе» ад 1990, у рэдакцыі ў Мюнхэне ад 1993, дырэктар Беларускай службы ад 1998. У 2004-5 быў дырэктарам Радыё Свабодны Аўганістан, у 2007-8 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. Стыпэндыянт Гувэраўскага інстытуту Стэнфардзкага ўнівэрсытэту (2001).
Аўтар 10 кніг дакумэнтальнай прозы пра беларускую гісторыю XX ст., кінасцэнароў, вершаў, стваральнік кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014). Творы і артыкулы выходзілі па-ангельску, па-вугорску, па-галяндзку, па-літоўску, па-нямецку, па-польску, па-чэску і інш.
Аўтар Аляксандар Лукашук
-
14:45, 24 сьнежань 2019
Раб Дзьмітрый Быкаў
Яго называюць геніем — таму так апякло, калі ён назваў беларусаў рабамі.
-
09:02, 21 лістапад 2019
Пароль, які немагчыма ўзламаць ніякімі хакерскімі атакамі
Каго любіш — вельмі інтымнае пытаньне.
-
12:28, 06 ліпень 2019
100 словаў: Як я бамбіў Сэрбію
— А чаму вы рэжаце касавараў? — спытаўся я.
-
11:14, 29 чэрвень 2019
100 словаў: Нацыянальнасьць — рэаліст