Падчас арганізаванай МЗС Беларусі прэс-канфэрэнцыі з нагоды вымушанай пасадкі Ryanair сілавікі нечакана прывялі ў залю Рамана Пратасевіча і сказалі яму выступіць перад прысутнымі.
Адзінаццатага верасьня 2020 году, у разгар масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, двое беларусаў прыйшлі да пасольства Швэцыі ў Менску. Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, бацька і сын, пазванілі ў званок і папрасілі абароны.
Прадстаўнік так званай «ЛНР» у палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы па Данбасу Радзівон Мірошнік лічыць «цалкам магчымым» правядзеньне судовага працэсу ў «ЛНР» над Раманам Пратасевічам, якога ў канцы траўня затрымалі беларускія ўлады
Доктар эканамічных навук і кіраўнік Цэнтру дасьледаваньняў постындустрыяльнага грамадзтва Ўладзіслаў Іназемцаў расказаў тэлеканалу «Настоящее время» пра Дзьмітрыя Мазепіна і ягоны бізнэс.
«Прызнаньні» былога галоўнага рэдактара телеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча, паказаныя ў чацьвер у эфіры беларускага дзяржаўнага каналу АНТ, былі скрытыкаваныя яго паплечнікамі і блізкімі.
Арыштаваны блогер Раман Пратасевіч на гэтым тыдні даў дзяржаўнаму каналу АНТ так званае інтэрвію, якое доўжылася паўтары гадзіны і ў якім ён назваў шмат прозьвішчаў людзей, так ці інакш зьвязаных з пратэстамі і выбарамі ў Беларусі.
Дзяржаўны канал АНТ апублікаваў відэа з Раманам Пратасевічам. У эфіры «Настоящего времени» ўражаньнямі ад убачанага падзяліўся бацька Рамана Пратасевіча, а таксама дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
У Менску арыштавалі 20-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Яму пагражае да трох гадоў турмы.
Наколькі эфэктыўнымі могуць быць падобныя санкцыі і ці могуць яны паўплываць на палітыку Лукашэнкі, разважае беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
Як толькі Лукашэнка апынаецца ў складанай сытуацыі, ён адразу едзе сустракацца з Пуціным і атрымлівае падтрымку. І на словах, і на справе Крэмль застаецца галоўным крэдыторам для рэжыму Лукашэнкі.
Лятаць у абыход Беларусі можа быць значна даражэй для авіяліній: палёты будуць даўжэйшымі, а значыць, самалётам трэба больш паліва. Кампаніі таксама плацяць за права выкарыстоўваць паветраную прастору якой-небудзь краіны.
Гаворка пра кіраўнікоў кампаній Moderna і BioNTech.
21 траўня спаўняецца 100 гадоў Андрэю Сахараву — чалавеку, які яшчэ пры жыцьці стаў адным з галоўных сымбаляў савецкага дысыдэнцкага руху.
Каля сотні зваротаў ад замежных грамадзян за няпоўны год працы прыняў украінскі Архіў нацыянальнай памяці. Геаграфія — ад Беларусі да Аўстраліі. Рассакрэчаныя ўкраінскімі ўладамі дакумэнты запытваюць і дасьледнікі-аматары, і прафэсійныя гісторыкі, і сваякі рэпрэсаваных, у тым ліку зь Беларусі.
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць дапамогу ў адпаведнасьці з армяна-расейскай дамовай, у тым ліку вайсковую.
Ізраільская газэта The Jerusalem Post паведаміла, што ўдзельнікі палестынскай групоўкі ХАМАС абстрэльвалі ізраільскі пазадарожнік з расейскага супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Карнэт».
Новая акцыя пратэсту апазыцыі ў Беларусі заплянаваная на 9 траўня. Папярэдняя акцыя ў Беларусі, якая плянавалася 25 сакавіка, у Дзень Волі, не адбылася.
Беларуская апазыцыя абвясьціла аб новай акцыі пратэсту. Адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху Павал Латушка заклікаў беларусаў выйсьці на вуліцу 9 траўня, у Дзень Перамогі. У краіне гэта афіцыйнае сьвята.
У Беларусі, у адрозьненьне ад Украіны і Расеі, ліквідатараў чарнобыльскай аварыі пазбавілі шматлікіх сацыяльных ільготаў.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з Гомельскай вобласьці ў Беларусі былі выселеныя больш як 137 тысяч чалавек. Новае месца жыхарства перасяленцы шукалі па ўсёй краіне.
Загрузіць яшчэ