Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў жніўні 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 7,4% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023 году.
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед.
Тэму палітвязьняў у Беларусі закрануў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза, вызвалены ў рамках маштабнага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Амбасада Таджыкістана ў Менску 10 верасьня рэкамэндавала сваім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Беларусь.
Прапагандысты дзяржаўнай тэлевізіі адкрыта заклікалі моладзь галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 года за Аляксандра Лукашэнку.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека, вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС.
Смуга і пах у Гомельскай вобласьці ўзьніклі ў выніку ўзгараньня тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва», заявіла абласное ўпраўленьне МНС.
У адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў першым квартале 2024 года склаў 3,2 працэнта колькасьці рабочай сілы, вынікае з паведамленьня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі, заўважыў «Позірк».
Беларускі кантынгент адправіўся ў Кіргізстан на штогадовыя вучэньні ў рамках АДКБ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Аб’яднаны пераходны кабінэт накіруе запыты на сустрэчы ў Міністэрствах вышэйшай адукацыі і замежных справаў Польшчы для «абмеркаваньня магчымага выхаду з сытуацыі», зьвязанай з абітурыентамі зь Беларусі.
У Кіеве заявілі, што «правакацыйных дзеяньняў або нестандартных сытуацый», а таксама «значных перамяшчэньняў тэхнікі або вайскоўцаў» паблізу мяжы з боку Беларусі не назіраецца.
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.
Абстаноўка на памежных пераходах Беларусі па-ранейшаму напружаная.
2 верасьня 2024 году ў 2655 сярэдніх навучальных установах пачынаюць вучыцца 1 млн 70 тысяч чалавек, паведамляе Міністэрства адукацыі. Паводле звестак Белстату, год таму ў краіне было 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 1 млн 90 тысяч навучэнцаў.
Загрузіць яшчэ