Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаваньні з новым 2025 годам лідэрам 64 дзяржаваў, вынікае з інфармацыі на яго сайце.
Зарэгістраваная на Кіпры кампанія ROSTUMEL HOLDING LIMITED унесеная ў санкцыйны сьпіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на патрабаваньне кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) за гандаль карбамідам вытворчасьці ААТ «Гродна Азот», піша «Позірк».
У Беларусі зараз пражывае менш за 8,8 мільёна чалавек, вынікае са службовага ліста намесьніка старшыні Камітэту дзяржкантролю (КДК) Станіслава Наркевіча Савету міністраў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.
Сёлета агульны ўраджай бульбы ў Беларусі зьнізіўся ў 1,55 раза.
Адпаведны дакумэнт падпісаў 30 сьнежня прэм’ер-міністар краіны Раман Галоўчанка.
За 11 месяцаў 2024 году больш за ўсё цэны ў Беларусі вырасьлі на чырвоную ікру, бульбу і курсы кіроўцаў.
Cтварэньне спэцыялізаваных клясаў для падрыхтоўкі апэратараў бесьпілётных лятальных апаратаў на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі анансаваў начальнік упраўленьня ўжываньня і разьвіцьця беспілётных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Міхаіл Бранскі.
Сёлета Беларусь па бязьвізе наведалі амаль удвая менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год.
Дзевяць чалавек патанулі ў Беларусі за мінулы тыдзень, 23–29 снежня, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз штодзённых зводак МНС.
З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» выяўлена «сем фактаў незаконнага транспартаваньня садавіны і сьвежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
82.827 эўра для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне сабраў у 2024 годзе фонд салідарнасьці BySol.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
Урад Літвы працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў новы літоўскі міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс 27 сьнежня ў Вільні на сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, цяпер іх 1254.
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 сьнежня дадалі яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакумэнце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4808 пазыцыяў.
У 2024 годзе 35 мэдыя былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», вынікае з агляду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якая падсумавала сёлетнюю статыстыку рэпрэсій у сваёй сфэры.
Дзеяньне «спэцыяльных мер» у дачыненьні да прадукцыі шэрагу эўрапейскіх вытворцаў падоўжанае да 31 сьнежня 2025 году, вынікае з пастановы Савету міністраў № 993 ад 20 сьнежня.
У падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» для 11-х клясаў вырашылі ўключыць інфармацыю пра падзеі 2020 году, заявіў 23 сьнежня міністар адукацыі Андрэй Іванец па выніках пасяджэньня ведамаснай камісіі па навукова-мэтадычным забесьпячэньні гістарычнай палітыкі.
Загрузіць яшчэ