У студзені–верасьні 2024 году замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 5,4 млрд даляраў.
Раней Літва дэнансавала пагадненьні аб мытным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй.
Зварот падпісалі амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, ЗША, Чэхіі і Швэцыі.
Дасьледчы цэнтар BEROC прадставіў чарговую штоквартальную справаздачу. Паводле супрацоўніка цэнтру Анатоля Харытончыка, базавым сцэнаром для беларускай эканомікі ў 2025 годзе зьяўляецца павольнае астываньне, то бок зьніжэньне тэмпаў росту ВУП і невялікі рост інфляцыі.
Улады Беларусі былі абвясьцілі 2024-ы «Годам якасьці».
Будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША абмеркавалі ў Бэрліне Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.
Кааліцыя кіроўных партый Эстоніі прыйшла да згоды аб пазбаўленьні грамадзян Беларусі і Расеі, якія пастаянна пражываюць у краіне, права голасу на мясцовых выбарах, паведамляе партал err.ee.
Суд агульнай юрысдыкцыі Эўразьвязу 6 лістапада адхіліў скаргу сэрбскага бізнэсоўца і палітыка Багалюба Карыча на ўведзеныя супраць яго санкцыі Эўразьвязу.
Аб загараньні ў Ленінградзкай вобласьці аўтобуса МАЗ паведаміла прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі пройдзе 3–4 сьнежня, паведаміў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка агенцтву «Позірк».
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа «зь пераканаўчай перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ЗША».
Генэральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласьці незаконна палявалі, у тым ліку з выкарыстаньнем мэханічнага паветранага (верталёт Мі-2) і наземнага транспарту, паведамляе Генэральная пракуратура.
У ліпені — верасьні 2024 году беларускія ўлады працягвалі выкарыстоўваць «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства для палітычных рэпрэсіяў, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Human Constanta «Сьмяротнае пакараньне за „тэрарызм“ і масавыя прысуды за дапамогу палітвязьням».
Генэральны пракурор часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія Адгур Агрба палічыў немэтазгодным рэагаваць на расьсьледаваньне Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) «Кошт візыту ў Абхазію. Ці прамяняў Лукашэнка нацыянальныя інтарэсы на ўчастак ля мора».
Экспэрты ААН зноў зьвярнуліся да ўладаў Беларусі зь лістом, у якім выказалі занепакоенасьць у сувязі з працягам паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні ў месцах пазбаўленьня волі і неапраўданых і непрапарцыйных абмежаваньнях правоў чалавека, гаворыцца ў апублікаваным на сайце ААН прэсавым рэлізе.
Новая міграцыйная стратэгія польскай дзяржавы не закране «абсалютную большасьць беларусаў», якія «легалізаваліся або плянуюць легалізавацца» ў краіне, заявіў кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Швайцарыя далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі, уведзеных у чэрвені 2024 году, і ўвяла новыя абмежаваньні на нацыянальным узроўні.
Загрузіць яшчэ