Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1963 годзе з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988 годзе быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, быў каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Член Канстытуцыйнай Камісіі, камісіі па пытаньнях СМІ і правах чалавека, камісіі па вывучэньню дзейнасьць службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Гельсынскага камітэту.
У жніўні 1996 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 — супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)».
Аўтар Сяргей Навумчык
-
11:36, 13 сьнежань 2017
1992, Шушкевіч: Арыентавацца на Расею
-
09:45, 08 сьнежань 2017
1992, Пазьняк — Булахаву: Вы сказалі няпраўду
-
14:45, 02 сьнежань 2017
1992, Баршчэўскі: «Давядзецца вам, спадары камуністы, атрымаць па зубах!»
-
10:14, 29 лістапад 2017
1992: У стаўленьні да БНФ пазыцыі Лукашэнкі і Шушкевіча сышліся
-
09:57, 23 лістапад 2017
1992: «...Прысягаю на вернасьць Рэспубліцы Беларусь»
-
03:00, 21 лістапад 2017
1992: Эфір для апазыцыі
-
14:29, 13 лістапад 2017
«Вам Сьвятлану Алексіевіч? Чакайце, зараз падыдзе»
-
05:30, 07 лістапад 2017
Без Кастрычніка сапраўды не было б РБ. Была б — Беларусь