У Празе ўшанавалі памяць беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне. ФОТА

Партрэт Марыі Зайцавай каля ўкраінскай амбасады ў Празе

Каля ўкраінскай амбасады ў Празе адбылася акцыя ўшанаваньня загінулай беларускі.

Жыхары Прагі прынесьлі зьнічы і партрэты Марыі Зайцавай пад украінскую амбасаду ў горадзе.

17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава.

Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны. 16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна сядзела проста на асфальце, уся ў крыві». Гісторыя таго самага фота з Марыяй Зайцавай