Трамп лічыць Зяленскага таксама адказным за вайну з Расеяй

Дональд Трамп 23 студзеня 2025

Дональд Трам, калі гаворыць аб поўнамаштабным уварваньні Расеі ў лютым 2022 году, у сваіх прамовах і зваротах сьцьвярджае, што «гэтая вайна ніколі б не пачалася» пры ягоным прэзыдэнцтве. Цяпер Трамп заклікае абодва бакі дасягнуць дамоўленасьцяў, якія б паклалі б канец кровапраліцьцю.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі павінен быў не дапусьціць вайны з Расеяй.

«Ён мусіў не дапусьціць гэтай вайны», — сказаў Дональд Трамп у абнародаваным 23 студзеня інтэрвію тэлеканалу Fox News. Ён таксама дадаў, што Зяленскі «не анёл».

У той жа час прэзыдэнт ЗША не ўдакладніў, якія менавіта дзеяньні Ўладзіміра Зяленскага ў 2022 годзе былі памылковыя.

«Ён змагаецца з нашмат большым суб’ектам, нашмат большым, нашмат магутнейшым. Ён не павінен быў гэтага рабіць, таму што мы маглі падпісаць дамоўленасьці», — падкрэсьліў ён.

Дональд Трам, калі гаворыць аб поўнамаштабным уварваньні Расеі ў лютым 2022 году, у сваіх прамовах і зваротах сьцьвярджае, што «гэтая вайна ніколі б не пачалася» пры ягоным прэзыдэнцтве. Цяпер Трамп заклікае абодва бакі дасягнуць дамоўленасьцяў, якія б паклалі б канец кровапраліцьцю.

«Трэба запытаць у Расеі. Украіна ўжо гатовая дамовіцца», — сказаў прэзыдэнт ЗША 23 студзеня, адказваючы на пытаньні на Ўсясьветным эканамічным форуме ў Давосе.

Пасьля сваёй інаўгурацыі, якая адбылася 20 студзеня, Дональд Трамп неаднаразова папярэджваў Расею аб неабходнасьці спыніць вайну з Украінай, у адваротным выпадку ён абяцаў новыя санкцыі.

Паводле Дональда Трампа, Уладзімір Пуцін «зьнішчае» Расею, не імкнучыся да мірнага пагадненьня з Украінай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп сказаў, што Пуцін «зьнішчае» Расею, не імкнучыся да мірнага пагадненьня з Украінай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп трэці раз папярэдзіў Пуціна, што трэба спыніць «недарэчную» вайну