Пра тое, як дасягнуць посьпеху ў Амэрыцы, на прыкладзе сваёй сям’і, уласнай кар’еры, а таксама пра беларускае жыцьцё ў Каліфорніі распавядае дзяўчына Таня, якая працуе ў Галівудзе.
У Данецку прарасейскія сэпаратысты наладзілі свой парад. Яны правялі па цэнтральных вуліцах гораду дзясяткі захопленых у палон украінскіх вайскоўцаў. Ці лютасьць зьяўляецца непазьбежнасьцю для ваеннага часу?
З-за кратаў Мікалай Статкевіч прапанаваў абраць адзіным кандыдатам на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў былога ці цяперашняга палітвязьня.
Ці верыць пераважная частка беларусаў расейскай прапагандзе? Хто большая ахвяра ў інфармацыйнай вайне – беларусы ці расейцы? І як выжыць у гэтай інфармацыйна-прапагандысцкай вайне?
У 65 гадоў памёр знаны актор-купалавец Сяргей Краўчанка. Ён браў удзел практычна ў палове гісторыі славутай айчыннай сцэны, разам з калегамі ствараў гэтую гісторыю, уплываў на яе і зь некалькімі дзясяткамі роляў застаўся ў ёй.
Амаль у той самы дзень, калі беларусы адзначаюць Дзяды, на Захадзе сьвяткуецца Гэлаўін, які апошнімі гадамі становіцца папулярным і ў беларускай моладзі. Ці ўсьведамляюць маладыя людзі сапраўдны сэнс гэтых сьвятаў і прыроду іх абраднасьці?
“М’юзыкал Эндру Лойд Уэбэра “Прывід Опэры” – сапраўдны шэдэўр тэатральнага мастацтва ўсіх часоў”, “Магічны, які запамінаецца і захоплівае”, “Фантастычны!” – пераважна такімі словамі захапленьня сустрэла крытыка пастаноўку м’юзыклу “Прывід опэры”.
Cамы вялікі тэрмін зьняволеньня пракурор Кірыл Чубкавец папрасіў для Аляксандра Класкоўскага – восем з паловай гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ягоная маці ня верыць у справядлівы прысуд.
Беларускія праваабаронцы фіксуюць усе парушэньні і рыхтуюць свае ацэнкі палітычных працэсаў над удзельнікамі Плошчы. Пра папярэднія высновы кажа прадстаўніца цэнтру "Вясна" Наста Лойка.
Дома пасьля пяці месяцаў на нарах: якія адчуваньні ад волі? Што ў мінулым і што наперадзе? Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штабу Міколы Статкевіча, адказаў на пытаньні Свабоды.
26 красавіка сьвет адзначае драматычную дату – 25-я ўгодкі Чарнобыльскай аварыі. Гэта – найбуйнейшая ядзерная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Яе наступствы сталі зьнішчальнымі для Беларусі. Госьць Свабоды – спэцыяліст у галіне бясьпекі ядзерных тэхналёгіяў, прафэсар Георгі Лепін.
Напярэдадні Дня Волі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла адказала на пытаньні нашага радыё.
За выхад у цэнтар Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам Барыс Хамайда атрымаў ужо трэці мільённы штраф цягам месяца.
У Партызанскім судзе Менску судзяць актывіста “Руху за свабоду” Мікіту Ліхавіда. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня. Госьця ранішняга эфіру “Свабоды” – ягоная маці Алена Ліхавід.
Пяць гадоў таму на цэнтральнай плошчы Менску з 20 да 24 сакавіка 2006 году на знак пратэсту супраць сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў быў усталяваны народны намётавы лягер, жорстка здушаны спэцсіламі. Сотні чалавек былі зьбітыя і кінутыя ў турмы.
Рада бясьпекі ААН прагаласавала за ўвядзеньне ў паветранай прасторы Лібіі вольнай ад палётаў зоны. У тэксьце рэзалюцыі аб Лібіі, падрыхтаваным Францыяй і Вялікай Брытаніяй, адзначаецца, што дапускаюцца “ўсе неабходныя захады” для абароны лібійскіх грамадзянаў ад удараў авіяцыі Муамара Кадафі.
Сёньня, 17 сакавіка, самы папулярны напой ва ўсім сьвеце –піва, найперш яго ірляндзкія гатункі – Guinness і Kilkenny. Самы папулярны колер – зялёны. Самая папулярная эмблема – трохлістковая канюшынка.
Выстава «Лявон Баразна. Спадчына» адкрылася 11 лютага ў Нацыянальным мастацкім музэі. Экспазыцыю складаюць болей як 70 малюнкаў і партрэтаў вядомага беларускага мастака і дысыдэнта савецкай пары.
Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Гэнрыка Літвіна ў сувязі з заняцьцем міліцыяй Дому польскага ў Івянцы.
Загрузіць яшчэ