У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Атрымаўшы раненьне на пратэстах, яна перанесла некалькі апэрацый і доўга аднаўлялася, атрымлівала мэдычную дапамогу ў Чэхіі. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, потым паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.
Форум