Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася ад атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022-га спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, потым паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але ў гэтай гутарцы «Белсату» прысьвечанае толькі адно — першае — пытаньне. Рамашэўская-Гузы — гэта таксама вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1980-я гады.
Нядаўна беларусам паказалі людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня, падчас так званых выбараў прэзыдэнта. Вы маглі гэтых “выбараў” і не заўважыць, таму сьцісла тлумачым вам абстаноўку.
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі – «Маратон адзінства».
Аўтары фільму «Адзін з нас» асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага.
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца. Абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні?
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру ва Ўкраіне? Адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится», «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць “Свабоды” – беларускі стэндап-комік Дзьмітры Нарышкін.
Краіны па ўсім сьвеце сустракалі 2025 год зь яскравымі фаервэркамі і сьветлавымі шоў. Глядзім, як гэта было.
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія – не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць грамадзка-палітычныя вынікі 2024 году і дае свой прагноз на 2025-ы.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае паліталягіня Роза Турарбекава.
Многія беларусы ведаюць мэм пра «чай з малінавым варэньнем». Гэта была рэпліка Лукашэнкі на анонс жорсткага пытаньня ад польскага журналіста ў 2015 годзе. На той сустрэчы прысутнічала і Арлета Бойкэ, тагачасная карэспандэнтка польскай грамадзкай тэлевізіі TVP.
Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе? Пра гэта мы пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака.
Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Падсумоўваем вынікі 2024 у мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка аналiтычнага выданьня Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну.
Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 гадоў свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Што азначае гэты візыт, тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце?
Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Ідзе барацьба за розумы маладых беларусаў. Ужо некалькі гадоў рэжым у Беларусі спрабуе стварыць сетку праўладных блогераў, у якой ня будзе месца разброду і шатанію. Дзеля гэтага яны правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў.
Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.
Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету.
Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў.
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй, раўназначнай ядзернай. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі, і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне. Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце гаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Што азначае плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году на просьбу Лукашэнкі — камэнтуе Валер Карбалевіч.
У Беларусі новы міністар культуры - Руслан Чарнецкі. Гэта актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў. А яшчэ і танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак. Прызначаючы Чарнецкага на пасаду, Лукашэнка сумняваўся -- ці зможа ён усім гэтым кіраваць .
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? І якія вынікі другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху? Адказвае кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. Ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў.
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Гэта актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў. А яшчэ і танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Гаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі.
У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. З Тбілісі расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі.
Лукашэнка наведаў Пакістан падчас грамадзкіх пратэстаў і чарговы саміт АДКБ у Астане. Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Журналісты БРЦ сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля. Пра гэты лягер расказаў кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
27 лістапада адзначаецца гадавіна Слуцкага паўстаньня. У гэты дзень у 1920 годзе на Случчыне пачалося паўстаньне за незалежнасьць Беларусі, або Слуцкі збройны чын. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, чаму гэты дзень называецца Днём герояў.
Як зрабіць сытуацыю ў турмах Беларусі больш бачнай у сьвеце? Гэта мэтанакіравана робіць былы вязень беларускай турмы блогер Аляксандар Лапшын, які нядаўна падчас лекцый у краінах Азіі расказваў, што перажыў за кратамі на «Валадарцы».
Дэйвід Марплз — прафэсар гісторыі, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, аўтар некалькіх кніг, працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.
Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP? Ці меў офіс дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»? На пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату» Аліна Коўшык.
Ці ведаеце вы, што кожныя 11 хвілін у сьвеце адбываецца забойства жанчыны, што кожную гадзіну больш за пяць жанчын забіваюць свае ж сямейнікі? Думаеце, вас гэта ня тычыцца? То варта пагаварыць пра гэта яшчэ раз. 25 лістапада, у міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын.
У Беларусі не застанецца людзей без уласнага жытла. Кожны атрымае працу. Так абяцае Лукашэнка. Праўда, ёсьць нюанс. Барацьбе з так званымі дармаедамі хутка споўніцца 10 год. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
Загрузіць яшчэ