Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 22 студзеня: У Лепелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі жанчыну, якая служыць у войску


Дзяржаўны герб Беларусі на будынку суда. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны герб Беларусі на будынку суда. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

21 студзеня ў судзе Лепельскага раёна разглядалі справу Ганны Траян. Жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджаньне экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Працэс узначальвала судзьдзя Ірына Кручыніна, піша @vitebsk_info. Вырак пакуль не вядомы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жанчына служыць фэльчаркай у 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дысьлякуецца ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG