Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку пасьля траўмы і комы памёр беларускі палітэмігрант


Андрэй Васора, архіўнае фота
Андрэй Васора, архіўнае фота

BySol вядзе збор грошай на пахаваньне Андрэя Васоры, які перад сьмерцю быў у коме.

Андрэй Васора паходзіў зь Ліды, але ў 2021 годзе мусіў пакінуць Беларусь. Ён выехаў у Польшчу пасьля таго, як у ягоны дом уварваўся АМАП.

У Беластоку Андрэй Васора адкрыў гостэл «Сава», дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сытуацыях. Андрэй падтрымліваў вэтэранаў, якія вярталіся з вайны ва Ўкраіне, і дапамагаў эмігрантам, сярод якіх быў журналіст Вадзім Доўнар.

У сьнежні 2024 году з Васорам адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён атрымаў сур’ёзную траўму і ўпаў у кому. На працягу 25 дзён лекары змагаліся за ягонае жыцьцё, але 20 студзеня Андрэй памёр.

Цяпер неабходная дапамога ягонай сям’і. Сродкі зьбіраюцца на аплату лячэньня ў шпіталі і арганізацыю пахаваньня Васоры. Зборам займаецца фонд BySol.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG